Djmc™ Djmc™ 
 Набережные Челны
Диджей со стажем 19 лет.. Как сюда попасть
 Подписаться
Поделиться

AMAROKA
2005

Жанры
Панк
Адрес на RealMusic.ru
https://www.realmusic.ru/amaroka    
Описание
★ Miensk city Positive style ★ Прапануем Вашай увазе нашу амаль-што дэбютную работу- супер-мега пазытыўны EP ★ TRABLY ★ Запампоўка з афіцыйнага сайту: amaroka.org/EP Калі хто жадае нас падтрымаць будзем вельмі ўдзячныя - ёсьці фірмовыя дыскі (наклад абмежаваны). Дыскі распаўсюджваюцца за грошы, але мы не ставім сваёй мэтай срубіць лавэ таму кошт адносна танны ўсяго 5000 бел руб. +37529 253 99 22 Amaroka.org vkontakte.ru/club1603935 myspace.com/AMAROKA lastfm.ru/music/AMAROKA youtube.com/TheAMAROKA reverbnation.com/AMAROKA twitter.com/AMAROKA muzzi.ru/AMAROKA rockgeroy.ru/view/groups/20519 vceti.by/club14725
Участники
Zmicer AFANASENKA Директор
Zmicer Владелец страницы
Сайты
История
НЕ Кароткая гісторыя гурта “АМАRОКА” А пачалося ўсё так... Ў снежні 2005 года лёс звёў трох амбітных хлопцаў, якія не ўяўлялі свайго жыцця бяз музыкі, але не яшчэ ведалі, што менавіта ім наканавана стварыць гурт “АМАRОКА”. Вы запытаеце, што значыць гэтае беларусскае слова? Дык вось, АМАRОКА – гэта істота, якая ня існуе ў навакольным свеце, але ўплывае на ўсё, што адбываецца; а дзеля аматараў містыкі – прывід або здань. У 2005 годзе сярод ўдзельнікаў гурта былі: Зьміцер Афанасенка – гітара, спеў; Стась (Sid) Млявы – бас; Сяржук Белабоцкі – бубны. Праца пачалася, як і ў большасці маладых гуртоў: уласнага матэр’ялу не было (толькі невялічкія распрацоўкі), таму і гралі каверы на свае ўлюбёныя каманды. З цягам часу гурт пасталеў, з’явіліся свае “амарокаўскія” спевы, распачалася падрыхтоўка да канцэртаў. З самага пачатку удзельнікі імкнуліся да якаснага ўзроўня і добрага гуку. Неўзабаве да гурта прыяднаўся другі гітарыст – Уладзіслаў. Ужо ў студзені 2006 года быў запісаны першы сынгл гурта – “Людзі”, які трапляе на складанку “Чарнобыльскі вецер”, прымеркаваную да 20-х угодкаў аварыі на ЧАЭС. Першым поспехам дзеля гурта стаў канцэрт культавага N.R.M., дзе “АМАRОКА” давала сугрэў. Але ў хуткім часе гурт пакідае другі гітарыст (ў гэты перыяд хлопцы граюць на такіх канцэртах, як “Панк Рэвалюцыя 1,2,3”). У вясну 2007 года справы пачынаюць паляпшацца – у гурт прыходзіць Міхал Млявы (сола-гітара). Ён актыўна далучаецца да працы, прымае ўдзел у стварэнні новых спеваў, распрацоўвае партыі да ўжо існуючых. Пачалося плённае супрацоўніцтва, вынікам якога стаў першы альбом гурта – “Raketa” (снежань 2007г.) Альбом атрымаўся неадназначным, што можна патлумачыць разнабаковым стаўленнем да музыкі кожнага удзельніка, неакрэсленнасцю стылю, пошукам сябе... Плытка была запісана на хатняй студыі вакаліста – “Karantin Rec.” (акрамя бубновых партый), але па гучанні наўрад ці магчыма аднесці яе да DIY. Ня гледзячы на гэты поспех, гурт пакідаюць адразу два ўдзельнікі – Стась Млявы (бас-гітара) і Сяржук Белабоцкі (бубны). Вакансію бас-гітарыста займае даўні сябар гурта – Міхал Шэстак, а на месца бубнача прыходзіць Айзік (Стась Навіцкі). Менавіта новаму бубначу гурт абавязаны сучаснай стылістыкай: на змену дэпрэсыўнаму цяжкаму року з элементамі хард-кору прыходзіць пазытыўны і вясёлы панк-рок. У гэты час з’яўляюцца такія спевы, як “Траблы”, “Верагоднасць”, робяцца аранжыроўкі на ўжо добра вядомыя творы, спеў “Імёны Свабоды” трапляе на складанку “НезалежныЯ”. Летам 2008 года гурт прыпыняе працу з-за адсутнасці пастаяннага склада ўдзельнікаў. Другое нараджэнне. Восенню 2008 года гурт распачынае актыўную працу: вяртаюцца бас-гітарыст і бубнач з першага склада, месца другога гітарыста часова займае Міхал Шэстак (Міхал Млявы знаходзіўся ў войску), Зьміцер Афанасенка стала ўтрымлівае пазыцыю лідэра гурта. З верасня па снежань 2008 года “АМАRОКА” грае на шэрагу фэстаў: у падтрымку Міхала Млявага адбываецца безпрыцэндэнтны канцэрт “Military STOP” у вайсковай частцы, граюцца гаражнікі (на якія часам збіралася да 50 чалавек – да апарату прарвацца амаль што не магчыма). У кастрычніку да гурта далучаецца трубач Пятрусь (Андрэй Шулякоўскі), што дадае яшчэ больш пазытыву. У пачатку 2009 года гурт прымае ўдзел у такіх канцэртах, як PUNK-ROCK (AMAROKA & !OtHERos!) і UnReal Student Life 2009. Травень прыносіць “папаўненне” – трамбон (Макс Канавалаў з гурта “Делай Зарядку”). Лета, як вядома, пара вакацый. Таму удзельнікі вырашылі не марнаваць часу і адпачыць. У жніўні праца аднаўляецца: вяртаецца з войска гітарыст, акрэсліваецца стыль выканання (паміж алдовым брытанскім і каліфарнійскім пакн-рокам),вядзецца падрыхтоўка да новай канцэртнай праграмы. З верасня па снежань 2009 года гурт прымае ўдзел у такіх імпрэзах, як Rock Battle 2009, “Positive Punk Rock”, “Такія Пернікі” і інш. У лістападзе быў запісаны EP пад назвай “Trably”, у склад якога ўвайшлі толькі новыя спевы: “Cry Baby”, “Сэрца ў Ню-Ёрку”, “MTV”, “Траблы”. А ўжо 20 снежня адбылася яго прэзэтацыя ў клюбе “Добрыя Мыслі”. На жаль, за некалькі дзен да прэзэнтацыіі гурт ужо назаўсёды пакідаюць Стась Млявы і Сяржук Белабоцкі. Канцэрт адбываецца ў mini-складзе: Зьміцер Афанасенка (спеў, бубны), Міхал Млявы (сола-гітара) і Міхал Шэстак (бас-гітара). Такім чынам, немагчыма сказаць, што чакае гурт наперадзе. Зразумела, будуць набірацца новыя ўдзельнікі, стварацца новыя спевы, але як павернецца лес да нашых герояў пакажа толькі будучыня...
Альбомы
Raketa 2007, EP Trably 209

Комментарии

Обновлено 01.02.2010