Промо

Спадарожнiкi (на беларускай мове)

У цёмным лесе сярод хмызьнякоу и балот У закалочанай хаце жыу дзядзечка чорт. Днём ён спау, а калi на зямлю падау змрок, Кажаном пакiдау свой лясны закуток. Невядома калi па лясной каляi На усход 3 браты – спадарожнiкi йшлi. Першы – вельмi разумны, другi – так сабе - Майстар выпiць, а трэцi – слабы у галаве… Справа к ночы, глядзь хата, i тут, як на грэх, Спадарожнiкi к чорту зайшлi на начлег. Чорт i печ затапiу, i дастау самагон, I пачау размауляць, каб не знiклi на сон. Разумнейшы пiу мала, усё слухау ды еу, Брат сярэднi з чартом стаканАмi грымеу, Дурань з iмi падъеушы, часау языкi… Чорт спытау памiж слоу: што ж вам трэба браткi? Мо жыццё на вякi: у цёмны мiр – просты шлях! Уладу, грошы вам дам, а узамен – мне пусьцяк – Непрыкметную душу, паветра, нiшто… Аддадзiце i казкаю стане жытло! Разумнейшы падумау – чаму бы i не: Вечна у золаце жыць, цi карпацца у гумне… Брат сярэднi быу супраць, ды выпiу ён шмат, I не змог утрымацца ад чортавых крат. Дурань глянуу вакол: што ж я самы дурны? I таксама дау душу пад лад сатаны! Не згубiце ж мяне твары трох маiх скур – Спадарожнiкi: розум, гарэлка i дур!
2 000 9 лет 9 лет
Теги