Промо
 Подписаться
Поделиться
Рекомендуем

Наста пра выступ Насты: «Не вінаватая яна»


Як і прагназавалася, прадстаўніца Беларусі на «Эўравізіі» Анастасія Віньнікава ня здолела прайсьці ў фінал конкурсу. На просьбу «Тузіна Гітоў» рок-князёўна Наста Шпакоўская з гурта Naka паглядзела выступ сваёй цёзкі і падзялілася ўражаньнямі ад яго: «Не хацелася бы крыўдзіць Насту, можа яна і чалавек харошы, таленавіты. Можа яна і шчыра гэта рабіла. Але ад яе тут анічога не залежала. Яна папросту ня мела магчымасьці заявіць пра сябе, стоячы ля мікрафону і выконваючы малацікавую для аўдыторыі песьню».
Гледзячы на выступ беларускай выканаўцы, на розум прыходзіць толькі адно: хацелі нашы шоўмэны «парваць» Эўропу, а ў выніку «парвалі» сваю дупу.
Выступ Віньнікавай ня ўразіў зусім. Тут наогул няма прадмету для размовы, бо не пабачыла анічога, за што можа зачапіцца вокам глядач. Стаіць ля мікрафона дзяўчына ў батфортах канца ХХ стагодзьдзя і адчайна сьпявае песьню з тэкстам, які ў гэтым кантэксьце выглядае ня надта дарэчы. Задумка з цымбаламі магчыма трохі і ўратавала бы сытуацыю, быў такі спадзеў. Але падчас выкананьня было відавочна, што гэты інструмэнт аніяк не абыгралі, не ўпісаўся ён і зусім няясна было да чаго ён тут. Няясны быў і агульны патас нумару з арнамэнтам на экране.
Не хацелася бы крыўдзіць Насту, можа яна і чалавек харошы, таленавіты. Можа яна і шчыра гэта рабіла. Але ад яе тут анічога не залежала. У яе тут не было ролі. Кожны выканаўца мог трапіць у такую сытуацыю пры такім падыходзе. Яна папросту ня мела магчымасьці заявіць пра сябе, стоячы ля мікрафону і выконваючы малацікавую для аўдыторыі песьню. Гэта не яе пэрсанальная праблема, а праблема тых, хто займаецца ў нас адборам на «Эўравізію». Дзіўна, што па-сапраўднаму таленавітыя, самабытныя беларускія музыкі заўжды аказваліся за бортам адбору на ўдзел у «Эўравізіі». А нашу краіну маглі б прадставіць і «Ляпісы», і «Серебряная свадьба», і «Кассиопея» ды іншыя таленавітыя выканаўцы, якія не выглядалі б так шырспажыўна. Тут як у «Фаўсьце» Гётэ, «калі няма нутра — пот не дапаможа», тым больш калі гэты «пот» безгустоўны і вычварны.
Яшчэ можна было б паспрабаваць «узяць» дуэтам Агурбаш-Віньнікава. Іх галасы падобныя — магчыма і пашчасьціць? І так да бясконцасьці.
Анастасія Шпакоўская, для «Тузіна Гітоў
http://music.fromby.net/article/2535/

20 мая 2011 в 09:51 532
 
 
Теги