Chifa Chifa 
 Москва
с появлением компа и VST появилась возможность записать то, что крутится в голове... Как сюда попасть

На Радзиме

1. Ізноў я бачу сэрцу мілы родны кут, Усё i любасна мне i знаёма тут. Лiчу з усмешкаю суседскiя агнi. Старога дуба абдымаю каранi. Я вярнуўся дадому, матуля. Як у хаце радзiмай утульна! Дорыць мне асалоду iгруша, I зязюля кукуе ў пушчы. Пералесачкi вераснёвыя Даражэй мне за скарбы паўднёвыя. Так заўсёды вяртаецца бусел Да радзiмых крынiц Беларусi. 2. Хаджу iмшыстымi ашмянскiмi барамi, Душу лячу суніцамі, грыбамi. Блукаю ў слуцкiх восеньскiх садах I п`ю душою яблыкавы пах. Тут у жнiўнi хвалюецца жыта. Тут дзяцінства імгненна пражыта. Гэты дзëран мае мялi рукi. Тут мае падрастаюць унукi. Тут кастрычнiк вяселле гуляе I для добрых гасцей раскладае На шырокiм квяцiстым абрусе Шчодры восеньскi дар Беларусi. 3. Я не забуду анiколi тых мясцiн, Дзе я сталеў i дзе не буду я адзiн, Дзе я цудоўную дзяўчыну пакахаў, Дзе я маленькую дачушку калыхаў. Мне нікуды не збегчы з палону Iзумрудна-блакiтнага лёну. Тут мой лёс, тут мой дом i сям’я Тут навекi радзiма мая! Я тутэйшае здольнай пароды. Я вярнуўся сюды назаўсёды. Назаўсёды я сёння вярнуўся Да ласкавай маёй Беларусi.
Добавлено:    Изменено: 29.05.2016    430    
История создания:
Мiнск, 15 верасня 2002 г. Музыки нет. Не исполнялась.

Комментарии