RealMusic

Кубачак гарбаты

1 041 / 0 / 13 лет / 7 лет
Ой, прывёў мяне мілок ночкаю дахаты:
- Можа вып`еш ты маёй кубачак гарбаты?
- Для мяне тады й сусвет будзе малаваты,
Калi вып`ю я тваёй кубачак гарбаты!

Прыпеў :

Вох, вох, далібог! Будзень, альбо свята -
Налівай ты мне хутчэй кубачак гарбаты!
Каб каханнем,дабрынёй поўнілася хата,
Піце ранiцай і ўдзень кубачак гарбаты!

У кантору завітаў пакупнік багаты.
Пачастуем і яго кубачкам гарбаты.
Нам за бульбу той купец сплоцiць аж занадта,
Калі вып`е сёння ў нас кубачак гарбаты.

Прыпеў

- У суседа пуза – во ! Ледзьве лезе ў хату.
- Зараз кіну есці шпiк, буду піць гарбату.
- Хутка будзе наш сусед нават худаваты:
Пасля вэнджаных каўбас - кубачак гарбаты.

Прыпеў

У шынку шырокі стол трошкі касаваты.
Нас пытаецца шынкар – піва ці гарбаты?
Мне здаецца, той шынкар трохі дуркаваты.
З куфлям піва добра йдзе кубачак гарбаты.

Прыпеў

- Вы заходзьце, сябрукі, да мяне у хату.
Пачастую сёння вас кубачкам гарбаты.
- Дык чаму ж i не зайсьці, калі сярод хаты
Да мачанак- калдуноў - кубачак гарбаты?!

Прыпеў

На стале закускi шмат – скваркі ды салаты.
Жонка просіць у мяне : - Ці варыць гарбату?
- Ды нясі ты ўжо хутчэй самавар пузаты,
Стаў ля слоіка з віном кубачак гарбаты!

Прыпеў
Краткое описание
Народная хоровая застольная песня на беларускай мове.
История создания
Мінск, 8 жніўня 2005 г. Музыки нет. Не исполнялась.