Гурт быў заснаваны ў ліпені 2005-ага. Пачаткова хлопцы гралі брудны,але меладычны гранж. Арыентырамі таго часу з яўляліся “Silverchear”,”Nirvana”,”Radiohead” і г.д. У кастрычніку адбылося першае выступленьне ў кафэ-бары “Восьмы корпус” пад арыгінальным назовам “Мутнаевока”. Адразу ж пасьля выступу, няглядзячы на тое, што працягваўся ён усяго 15 хвілінаў, музыкі пачулі шэраг прыемных словаў ды абяцаньні дальнейшага супрацоўніцтва.
Музыку “Мутнаевока” большая колькасць слухачоў адносіць да стылю грандж, але самі музыкі лічаць інакш. Кожная песьня адрозніваецца адна ад другой. Гурт ніколі не затрымліваецца на адным месцы і заўсёды знаходзіцца ў пошуках новага гучаньня.
Паламаныя гітары,бруд....надакучылі і пасля некоторых зменаў у складзе “мутныя” вырашалі рабіць больш меладычную i якасную музыку. Пераломным момантам у якасці гучання можна лічыць прыход у гурт другога гітарыста i новага бубнача.
Скдад:
Яўген Змушко – спеў, гiтара
Васіль Сідарок – гітара
Аляксандр Ільін – бас
Віталь Каралец - бубны