RealMusic

Мая Радзіма

2 351 / 0 / 12 лет
Мая Радзіма – сэрца казка!
Яна – настаўніца жыцця!
І шчыра словы: “Калі ласка”
Ў ёй,быццам музыка,гучаць!

Мая Радзіма – бы калыска
Ўсіх самых запаветных мар,
Дзе поўня над зямлёю нізка
Вісіць,нібы Сусвета твар!

Мая Радзіма – свет кахання,
Дзе ўпершыню пачула я
На трапяткім вясны світанні
Пяшчоту спеваў салаў’я!

Мая Радзіма – тое месца,
Дзе шлях зямны пачаўся мой,
Таму й заву яе з маленства,
Як маці родную – сваёй!