RealMusic

Мая творчая біяграфія

444 / 0 / 11 лет
Завуць мяне Аксана,па прозвішчу Сямашка.
Пішу я вершы змалку,але складаць іх цяжка.
Калі была маленькай,я словы рыфмавала
І пакрысе ў слупочкі іх роўныя складала.

Калі ішло натхненне,за ім ішло і слова
Пра школу і сябровак,пра кветкі Рагачова.
Я маю тры дыпломы і ў альманахах вершы.
Шчэ мару,каб пабачыў жыццё мой зборнік першы

Паэзіі вучыцца імкнуся дзнь у дзень я
У аб*яднанні з назвай такой-“Прикосновенье”.
А з землякоў-паэтаў,любімых мной са школы,
Адзначу Куляшова і Янчанку Міколу.

А хто сучасны лепей па беларускай мове?-
То,ўсім вядома,гэта ёсць Ганна Чумакова.
Пішу я не для славы,а дзеля чыстай мэты:
Каб людзі зразумелі,што ўсе яны паэты.

А вершам гаварылі б усе на свеце людзі…
Мне верыцца,што гэта аднойчы будзе!
Будзе!..