RealMusic

Rahis

2007
Жанры
Инди-рок
Адрес страницы
https://www.realrocks.ru/rahis
Участники
Dzmitry Aleksandrovich Yazvinski Автор текстов
Сайты
История
Rahis узьнік у сьценах Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэта, дзе й пачаліся акустычныя выступы гурта. Пазьней да Зьміцера Язьвінскага і Дзяніса Філіпенкі далучылася скрыпачка Кася, а на апошнім курсе музыкі паспрабавалі стварыць электрычны гурт. Спроба выйшла ўдалай, і Rahis браў удзел у некалькіх канцэртах па Беларусі ў 2004 годзе: ў Полацку, Віцебску і ў менскім клюбе NC. Пасьля ўнівэрсытэта Дзяніса Філіпенку забралі ў войска, а Касю накіравалі па разьмеркаваньні працаваць настаўніцай. Але гурт працягваў разьвівацца. Зьміцер Язьвінскі выступаў зь песьнямі пад гітару на беларускіх вечарынах, а таксама ў Польшчы на «Студэнцкіх днях беларускай культуры». І ў той час, калі Дзяніс стаяў у нарадзе аховы Міністэрства абароны, Зьміцер сьпяваў 18 сакавіка 2006 году на першым канцэрце Песьні Свабоды. Дзяніс закалкі таксама не губляў — выступаў на вайсковых імпрэзах, а ў нарадах пісаў песьні. Так, «Вясна», якую музыкі зараз выконваюць на канцэртах, нарадзілася ў 2006 годзе ў некалькіх мэтрах ад плошчы Каліноўскага каля будынку Міністэрства абароны. Правакацыйным канцэртам «Тры гады ўстрыманьня» восеньню 2007 году Rahis прэзэнтаваў электрычную праграму, пакінуўшы акустыку ў фармаце unplugged, а ўвесну 2008 году музыкі прыступілі да студыйнага запісу.
Владелец страницы
aleandra
Обновлено 2011-01-21 10:48:00