Промо
 Подписаться
Поделиться

ROmantic Riot
2008

Жанры
Пост-панк
Адрес на RealMusic.ru
https://www.realmusic.ru/romantic_riot    
Описание
Похоменко Артур - вокал,бас. (1990г.рождения) Дровянников Виктор - вокал,гитара.(1992г.рождения) Копылов Сергей - ударные. (1991г.рождения)
Участники
Сергей Витальевич Барабанщик Ударные инструменты
Systema-91 Владелец страницы
Сайты
Пресса
Газета "Асіповіцкі Край" "Romantic riot” – новая рок-змена Нямногім вядома, што ў Асіповічах ёсць незалежнае музычнае жыццё і з года ў год узнікаюць новыя рок-каманды. Большасць з іх вядуць падпольнае існаванне і не "вылазяць” на паверхню. Пазнаёміцца з творчасцю гуртоў, што не маюць запісаў і пастаянных канцэртаў, гараджанам амаль немагчыма. Сувязь між рокерамі розных пакаленняў не перарываецца. Падлеткі, якія цягнуцца да гітар і барабанаў, звяртаюцца за дапамогай да больш вопытных мясцовых музыкаў. Менавіта такім шляхам навучыліся "грукацець” і "брынькаць” удзельнікі маладога асіповіцкага гурта "Romantic riot”. Склад рок-каманды "Romantic riot” (з англ. – "Рамантычны бунт”) канчаткова аформіўся ў 2008 годзе: Віктар Дравяннікаў - гітара і вакал, Сяргей Капылоў - ударныя, Артур Пахоменка - бас-гітара і тэксты. Сямнаццацігадовы Віця Дравяннікаў - самы малодшы ў гурце, але і самы вопытны. Хлопец захапіўся ігрой на гітары з самага дзяцінства. Пад яго уплывам і Сяргей Капылоў успомніў пра сваю даўнюю мару – стаць барабаншчыкам. Абодва хлопцы бралі ўрокі ў удзельнікаў вядомых асіповіцкіх рок-гуртоў - "Камчатка” і "Штурмовое предупреждение”. Артур Пахоменка далучыўся да гэтай кампаніі дзякуючы свайму жаданню засвоіць бас-гітару. Сяргей прадставіў яму інструмент, а Віця стаў для Артура настаўнікам. У пошуках рэпетацыйнай кропкі новаспечаны гурт "качаваў” па кватэрах ды дачах. Зрэшты хлопцы знайшлі сабе прытулак пад дахам дзіцячага клуба "Факел”, куды ўжо на працягу 10 год сцягваюцца жадаючыя займацца музыкай. Кіраўнік вакальна-інструментальнага гуртка Алег Яршоў дапамагае пачаткоўцам атрымаць базавыя музычныя веды і прадстаўляе апаратуру для рэпетыцый. Гурт "Romantic riot” таксама дапамагаў парадамі падлеткам, якія таксама прыходзілі займацца ў "Факел”. На жаль, клуб не можа змясціць усіх жадаючых. Таму Віця, Сяргей і Артур вырашылі не замінаць сваім паслядоўнікам засвойваць музычную азбуку і пакінулі гэту ўстанову. Новым этапам у развіцці каманды сталі рэпетыцыі ў мінскай студыі "Boom”, за працу ў якой хлопцы плоцяць немалыя грошы. Аднак фінансавы бок адыходзіць на другі план, калі справа датычыцца будучыні "Romantic riot”. У Асіповічах магчымасці займацца музыкай на прафесійным узроўні ў хлопцаў не было, а ў Мінску можна рэпеціраваць на добрай апаратуры пад наглядам гукарэжысёра. Сваю творчасць "Romantic riot” адносіць да накірунка нью-метал: "Перакладаецца гэта назва з англійскай як "новы метал". Мы змешваем у сваёй музыцы самыя розныя стылі: метал, гранж, панк”. Нью-метал, нягледзячы на сваю маладосць, з’яўляецца аднім з самых папулярных стыляў у свеце. За 15 год існавання ён прайшоў усе магчымыя ступені развіцця: ад выступленняў у падпольных клубах і самапальных касет да мульціплацінавых дыскаў і мільёнаў прыхільнікаў. Многія беларускія нью-металісты пішуць песні на мове Шэкспіра. Не стаў выключэннем і Артур Пахоменка. Свой выбар бас-гітарыст патлумачыў так: "Гэта не проста даніна модзе. Я вучуся на лінвіста-перакладчыка, і лягчэй мне выказвацца па-англійску. Гэта мова вельмі рытмічная і гучыць прыгожа. Тэксты нашы прысвечаныя асабістым перажыванням і праблемам сучаснага грамадства". Цяжкасці з разуменнем песень "Romantic riot” узнікалі не толькі ў публікі… Пэўны час у гурце спявала дзяўчына, у якой быў цудоўны голас, аднак англійскай яна зусім не валодала. Транскрыпцыю тэкстаў для вакалісткі хлопцы вымушаныя былі пісаць рускімі літарамі. Сёння музыкі раскіданыя па трох гарадах. Артур і Віця пастаянна знаходзяцца ў Мінску. Сяргей штодзень ездзіць з Асіповіч у Бабруйск на вучобу. Сустракацца і рэпеціраваць пры такім графіку магчыма толькі на выхадных. Грошай на якасны запіс альбома ў каманды пакуль што няма. Хлопцы сутыкнуліся з перашкодамі, з якімі сутыкаюцца ўсе гурты пад час свайго існавання. Пасля першапачатковай хвалі ўздыму наступае перыяд аморфнасці. У гэты перыяд музыкі праходзяць праверку на "прафпрыдатнасць”: альбо пачынаюць актыўна працаваць, альбо, не маючы агульнай ідэі, знікаюць. Будзем спадзявацца, што гурт "Romantic riot” папоўніць калектыў "майстэрні па вытворчасці асіповіцкіх рокераў”. Liolia.
Альбомы
jUMP TO LIFE
Обновлено 08.02.2010