RealMusic

Смерць

721 / 0 / 15 лет
Сцюдзены ланцуг скоўвае душу,
Хутка губляю кроплі цяпла.
І вось праз смугу апошняга часу,
Скрозь мора пакут завітае яна...

Смерць... яе кожны стрэне,
Ці рана, ці пазна --- як прыйдзе чарга,
Спынецца крыў у соннай артэрыі
І душу маю праглынае смуга...

Рэфрэн:
Чорны капялюш і твара нябачна,
Яе прыгажосць --- магільны спакой.
І, ўздымая да нябесаў далоні,
Ў цемры начы стаіць прада_мной
Яна!..

Бачу на твары Яе ўсмешку ---
Душа ледзянее, яе не схаваць,
І я адчуваю як кропля за кропляй
Жыцце адыходзіць --- не утрымаць

Куды адыйду--- нешукаю адказ,
Аб адным толькі мару ў начы:
Каб лесу свайго мне скончыць сказ,
Каб шматкроп’е ня ставіць у канцы...

Дождж змые памяць з дошкі, з труны,
Я стану лістом між апалай лістоты.
Як свечка гарыць баязліва ў начы,
Так душа ўспрымае жыцце і турботы

Рэфрэн