Промо
 Подписаться
Поделиться
Nieba
3:45 86 0 9 лет
Лицензия
Жанры
Инди-рок
Над треком работали
INDRA
Описание
хорошая песенка
Альбом
СОНЦАВАКОЛ
Студия
REMBRANDT
Текст
НЕБА Неба такое блакітнае, што проста хочацца мець Яго ў жылах замест пунцовай тлустай крыві. Лета, ніякай спёкі, прыватныя думкі пра смерць Да якой яшчэ так далёка, бы за хвост бессмяротнасць злавіў. Неба такое высокае, што немагчыма ўявіць Сябе на такой адлегласці ад чорнай праўды зямлі. Ды на кожны раз пры магчымасці ты выбіраеш быць, Крый Божа, чужымі бедамі - за кошт уласнай крыві. Неба такое свабоднае, што дзейныя каралі Абачліва не вышуквалі ніякіх спецкайданкоў. Неба твоё і кожнага, хто ёсць яшчэ на зямлі, Блакітнае і высокае, Свабоднае і далёкае, Бязмэтнае і бездакорнае, Сваё для любых вякоў.