Промо
 Подписаться
Поделиться
Лёс
5:00 16 0 9 лет
Лицензия
Жанры
Блэк-метал
Альбом
Сьвітаньне па-над Руінамі
Текст
Я чую свае дыханьне i сэрца грукат, У вачох маіх змрочны начны далегляд. Струменьнi крывi - нібы вагняна рака, Што цячэ праз нябёсы - дзе палае захад… Успамiны пра тое былое жыцьцё - У роспачы губляюцца мары... А на дрэвах застыла асеньне гальлё I дажджом плачуць шэрыя хмары. Магчыма, што кроплi гарачай крывi Застануцца ў глыбiне часу - Хай iмi напiшуць аповесьць пра нас Пра долю – вашу i нашу. Хай нашая кроў крынiцай цячэ Па бел-чырвона-белым штандары. Ярылаўскi крыж на ваярскiм шчыце – Сьвiтаньне праз шэрыя хмары... Як тыя, хто сьмерць сустракаў кожны дзень, Як тыя, хто жыў дзеля мэты адзiнай - Лёс iх заўжды будзе бегчы праз нас - У бясконцасьць… да сьмерцi гадзiны.