Подписаться
Поделиться
Дызвольце з Вамі слухаць цішыню
4:38 127 0 8 лет
Лицензия
Жанры
Латиноамериканская музыка
Над треком работали
Словы: Валерыя Кустава , Музыка: Алесь Нецеч (Аляксандр Кажамякін)
Альбом
Песьні нашага земляка
Студия
Cleversong
Текст
Дазвольце з Вамі слухаць цішыню, дазвольце разам быць у сьветлым суме, — бо за абодвух Ваша думка ў думе... Ў будзённасьці, у мітусьні і ў тлуме я мроям цёплых зьнічак не зманю — дазвольце з Вамі слухаць цішыню. Дазвольце з Вамі дыхаць вышынёй, дазвольце ёю сьніць і трызьніць ёю, крыштальным сподзевам і казачнай парою, вішнёвай узыходнай вышынёю. Слоў трапяткіх няўпэўненасьць са мной, — дазвольце з Вамі дыхаць вышынёй. Дазвольце з Вамі кратаць глыбіню, кранаць яе — урастаць, глыбець у самасьць. Усьмешка без пакут — пустая радасьць!.. Журбой шчасьлівай Вас я атулю, дазвольце з Вамі кратаць глыбіню. Дазвольце з Вамі вынайсьці спакой. Сярод аскепкаў, трэсак, сьмецьця сказаў сабе прызнацца: немінуча разам мы незалежныя, хоць Ваша я, Вы — мой. Дазвольце з Вамі вынайсьці спакой. Дазвольце з Вамі слухаць цішыню...