Промо
 Подписаться
Поделиться
Шлях валхвоў
4:26 352 0 7 лет
Лицензия
Жанры
Дэт-метал
Над треком работали
Алексей Стецюк, Виталий Березовский
Альбом
Сын магутнага Рода
Студия
DRYGVA-rec
Текст
Са мной гульню заладзіў вецер, У чыстым полі сярод ночы. Гне да долу, збіць з ног хоча, Засыпае снегам вочы. Але бачу, недалёка Засталося мне да лесу. За сцяной дрэў, за высокай, Завірухе мала месца. Абраў знаёмы накірунак І ў чорны глыб накіраваўся. Стамляла йсці па гурбах снега, Ды часам за галлё чапляўся. Усё, заўважыў гэта месца - Густы ельнік што хавае. Невялікая паляна, Туды я накірунак маю. Вогнішча развёў у цемры І ў наступнае імгненне Цень адкінуў святы камень - Прад ім ўпаў я на калені. І ў час калі прамовіў словы Хвалы Багам нашага роду, Цела Дух прашчура напоўніў І ўвабраў я моц прыроды. Нават той скарб каштоўных ведаў, Што лес пранёс ў пакаленнях, Раптоўна розум мой спасцігнуў І атрымаў я прасвятленне. Колазварот жыцця зямнога Усім даўно адзначыў месца. У віры бясконцым і спрадвечным Павінны мы свой лёс пранесці.