Промо
 Подписаться
Поделиться
Балада пра сем сыноў
3:00 42 0 6 лет
Лицензия
Жанры
Авторская песня
Над треком работали
Анатоль Кудласевич
Описание
Баллада, текст опубликован
Текст
БАЛАДА ПРА СЕМ СЫНОЎ Dm Gm У мяне сям’я, сем сыноў ды я, A7 Dm Ды яшчэ жана з трыма дочкамі. Gm Dm Аж дванаццаць душ, я ж адзіны дуж, A7 Dm Кожны дзень усім есці хочацца. З ранку да цямна – то чыя спіна? То мая спіна ў полі горбіцца. Сыйдзе сем патоў, покуль я дамоў, Прыбрыду дамоў з поўнай торбаю. Рагатьаў адзін, рагатаў другі – І смяялася ўся ваколіца: “Настругаў дзяцей, а цяпер штодзень На каленях ты хлебу молішся”. Хутка час ляцеў… Неяк неўспадзеў Наляцелі ўраз чорны вораны – У радзімы край, той варожы грай На крылах прынёс бяду й гора нам. Выйшаў я на бой, і сыны са мной, Сем сыноў маіх, нібы волаты. Цэлых тры начы лязгалі мячы, На чацвёрту ноч стала холадна. Холад надушы і рука дрыжыць – Але ж родны край зла пазбаўлены. “Што за сенажаць?” – Як снапы ляжаць, Сем сыноў ляжыць акрываўленых… Галасіў сусед… Галасілі ўсе, Як заплакала ўся ваколіца – Падгалошвалі, ой прыгожыя, Сем дзяўчат маіх, сем удовіцаў… А была ж сям”я: сем сыноў ды я, Ды яшчэ жана з трыма дочкамі – А цяпер адзін, быццам цень адзін, Цэлы дзень адзін – жыць не хочацца.