RealMusic

SoulSides

2003
Жанры
Прогрессив-метал
Адрес страницы
https://www.realrocks.ru/soulsides
Участники
Константин Сергеевич Митрофаненков Бас (бас-гитара, контрабас)
Руслан Ильин Лидер-гитара
Игорь Баланюк Лидер-гитара
Дмитрий К. Ударные инструменты
Сайты
История
Пад сучаснай назвай SOULSIDES гурт iснуе меньш чым год (з восенi 2003 года). Да гэтага часу ён меў назву ORION i быў заснаваны 18 красавiка 1997 г. школьнымi сябрамi. У першы састаў гурта ўваходзiлi: Iльiн Руслан – сола гiтара, Баланюк Iгар – вакал, гiтара, Лёгкi Вiктар – бас, Машнiцкi Мiкалай – бубны. Было вырашана граць thrash metal, але ж выходзiла нешта сярэднее памiж thrash metal ды punk rock. У гэтым складзе гурт запiсвае першую дэма ленту пад назвай “Thrash is alive” (амаль усе песьнi былi на ангельскай мове). Пасля гэтага бубнар Машнiцкi Мiкалай пакiдае ORION i яго месца займае Гольдзiн Юрый. Але ж новы бубнар не надта любiў цяжкую музыку i не затрымаўся доўга ў гурце. Некаторы час гурт iснуе без драмера. Пасля ўдалага паступлення ў Беларускi Дзяржауны Тэхналагiчны Унiверсiтэт удзельнiкi ORION знаёмяцца з Казловiчам Дзмiтрыем, якi i займае вакантнае месца бубнара. З iм гурт удала выступае ў роднай школе, а затым у Архiтэктурным каледжы ды ў дзiцячым лагеры “Свiтанак”. Пасля гэтага гурт пакiдае басiст Лёгкi Вiктар. Яго месца займае стары сябр гурта Мiтрафаненкаў Канстанцiн. Летам 2002 г. гурт выступае на свяце горада ў Iвянцэ, прычым open air (на адной пляцоўке з Саладухай(!!!) i Палацам - якая яшчэ металёвая банда зможа такiм пахвалiцца). Але ж за басiста на гэтым канцэрце грае вакалiст гурта. Летам-восенню 2002 г. гурт запiсвае другую дэма ленту пад назвай “Power Of Imagination” – работа больш сталая i цiкавая чым першая. Бачна, што музычны ўзровень стаў вышэй. Музыка ўяўляе сабой нешта сярэднее памiж heavy i thrash metal. Пасля запісу гурт пачынае рыхтаваць новую праграму i з лета 2003 г. актыўна канцэртуе на мiнскiх пляцоўках, а менавiта ў клубах NC i Акварыўм. Восенню 2003 г. удзельнiкi гурта вырашаюць змянiць назву на SOULSIDES, так як з назвай ORION было надта шмат гуртоў для адной планеты. З гэтага часу ўсе песьнi складаюцца на беларускай мове. Родныя каранi нарэшце перамаглi. Сучасны склад гурта: Баланюк Iгар – вакал, гiтара, Ільін Руслан – сола гітара, Казловiч Дзмiтрый – бубны, Мiтрафаненкаў Канстанцiн – бас. Мы заўжды будзем удзячны нашым сапраўдным сябрам, якiя заўсёды падтрымлiвалi нас. Усё дзеля Вас i для Вас. Together Forever!
Альбомы
Power of Imagination
Владелец страницы
mixxx
Рекомендуемые треки
Обновлено 2004-04-25 22:09:40