RealMusic

tav_mauzer

2003
Жанры
Альтернативный метал Прогрессив-метал
Адрес страницы
https://www.realrocks.ru/tav_mauzer
Описание
Мэладычны, істэрычны, канцэптуальны hardcore
Участники
Іван Мікалаевіч Панюціч Лидер-вокал
Ритуальный In valid UFO Семплирование
Ill 83 Качтенич Ударные инструменты
Пресса
Наша Ніва, БДГ, Белорусская газета, Белорусские новости, Музыкальная газета, Знамя Юности, нейкія галімыя магілёўскія мэдыі...
История
...Мы зьявіліся як ідэя jan[K]i й Колхza. Спачатку гэта ўспрымалася як прыкол, ну ня можа гэта быць сур'ёзнай музыкай, - думалі мы. Але паступова зьмянілі сваю пазыцыю. Праэкт з самага пачатку быў беларускамоўным. На гэтым настойваў jan[K]. Удзельнік нумар 3 - гэта наш былы бубнач Паша "Капітан" Емяльянаў. Ён малайчына. tav_mauzer стаў нечым сапраўдным менавіта дзякуючы яму. Потым зьявіўся гітарыст нумар 2 - Вова "Мядзьведзь" Крутаў. Не вядома навошта быў другі гітарыст - ці то тады гітарнае мысьленьне Колхzа было дзьвюхгітарным, ці то проста падсьвядомыя рэцэдывы хэвімэтала... Басыстам стаў Ihar. Ён меў выдатную тэхніку левай рукі на басе, бо прафэсыйна граў на домры, зь цягам часу набыў адпаведную тэхніку й на правую руку. Зараз ён адзін зь лепшых і ня толькі ў Магілёве. Пасьля шэрагу рэпэтыцый і канцэртаў вырасла разуменьне, што два гітарыста гэта ня толькі ня трэба, а нават недазволеная раскоша ва ўмовах беларускага клубнага гуку. Мы расталіся зь Мядзьведзем. У той жа час існаваў файны чалавек Boaroff, які першапачаткова лічыўся гітарыстам (прычым няхілым). Але ў "Маўзэры" стаў сьпяваць. Калі нейкія цікавыя вакальныя фішкі зьяўляюцца - гэта дзякуючы яму. Потым да нас далучыўся таленавіты сэмплер і мастак UFO. Чалавек абсалютова дзікі й небясьпечны. Вандруе ад пасьлянаркатычнай дэпрэсыі й напісаньня карцін крывёю да радасьці. Бубначом пасьля доўгіх пошукаў, памылак і інш. стаў наш даўні сябар, зь якім дагэтуль некаторыя удзельнікі групы ўжо пасьпелі пайграць у йншых праэктах - ill83. Гэта самы прыемны й папсовы хлопчык у "Таварышы маўзэры". Да яго з намі гралі Макс "Рабакоп" Рыбакоў - пасьпелі адрэпэтаваць праграму, і ён зьехаў на сталае мейсца жыхарства ў Ізраэль, Сяргей "Dead" Цэлабёнак з групы "Assguard" - граў з намі на Басовішчы-2005, пакуль ill-83 жыў у Вэлікабрытаніі. «Маўзэр»: Пераможца галоўнага беларускага рок-фэстывалю Басовішча-2005. Прыз - запіс альбома ў студыі Rembrandt (Беласток); Лаўрэат фэстывалю Рок-кола 2005 у Полацку;Рок-карона 2005 года - дэбют года. Песьні "Брудная вада" й "Беларусь будзе вольнай" станавіліся пераможцамі ў адзіным беларускім інтэрнэт гіт-парадзе "Тузін Гітоў". Вітаўт Мартыненка аб знаходжаньні адразу 2 песень "Маўзэра" у гіт-парадзе: "Цалкам лягічныя ажно дзьве пазыцыі магілёўскага гурта "Tav.Mauzer", бо гэта цяпер total music news у Беларусі: якое б вольнае беларускае радыё вы ў гэтыя дні ні ўключылі, дык пераконваецеся - то героі беларускага сакавіцкага майдана называюць іх на "Свабодзе" сваімі кумірамі, то інтэрвію зь імі гучыць на згаданай "Рацыі", то песьню новую "Polonia" закруціць. Прызнаюся: іхняя "Брудная вада" не адразу мяне прашыбла на дыску "Песьні Свабоды", але - зь цягам часу. І так глыбока! Дый яшчэ ў сьнежні на апошнім фэстывалі "Рок-Кола" ў Полацку я заўважыў, што гурт ня толькі слухаць варта, але й глядзець. Імідж увальны. Проста карцінка Пікасо на сцэне! З гукамі ледзь ня Баха! Ну, а зь Сьветай Сугакай яны стварылі шэдэўр (мяркуйце самі, якія празрыстыя вобразы - "сродкі масавай дэзінфармацыі")."
Инструменты и оборудование
Ibanez RG 1570, Boss GT-6, Tesla(2Х), Flight, Paiste, Amati, Beringer, Samik, Celeron 1,7
Альбомы
Ни одного
Владелец страницы
jan[K]
Обновлено 2006-06-17 16:44:38