На ўскрайку смерці

Скронь прастрэлена. Кроў плывець. Сэрца юнае ледзьве б’ецца. І чакае здабычы Смерць, І смяецца у твар, смяецца. Вось ён, тут таямнічы свет, – Побач дзверы ў яго улонне. Непрытомна ляжыць паэт – Ўпершыню нерухомы сёння. І нібы мітуснёй радкоў Дым ад стрэла плыве над ранай Ды над цёплай яго рукой, Што сціскала наган нядаўна, Каб правесці з жыццём разлік, Вырашаючы ўсе пытанні… Віс за вокнамі маладзік І далёка было да рання… Заўтра вернуць жыццё ўрачы, Заўтра з новым запалам сэрца Вершаванасцю закрычыць І натхнённей, мацней заб’ецца… А пакуль, як ля цемры крат, Ля Маўчання Даліны Соннай Б’юцца белы анёл і чорны… Дваццаць шостае. Лістапад. Год, здаецца, – семдзесят сёмы. __________
Добавлено:    Изменено: 15.11.2012    100    

Комментарии