RealMusic

Па-над Свiслаччу

682 / 0 / 13 лет / 7 лет
Дзе лугі-мурагі сон дзіцячы хавалі,
Дзе бяроз гаманкіх дзіўны спеў я пачуў,
Яе воды спрадвеку мяне калыхалі.
Даль жыццёвы лічу маёй Свіслаччу.

Я павольна прайду па лясным узбярэжжы.
Тут я водар Радзімы калісьці адчуў.
Прыгадаю маленства чароўныя вежы
I душу палячу па-над Свіслаччу !

Прыгадаю кахання майго летуценні,
Як, здавалася, ў неба ад шчасця ўскачу,
Як у мроях маіх не было мне спынення,
Рукі ўшыркі – лячу па-над Свіслаччу.

Прыгадаю сяброў мазалiстыя рукi.
Iм упэўнена ўнукаў я лёс уручу.
Нагадаюць былое мне пахi i гукi.
Задрамлю i прачнуся над Свіслаччу.

Прыгадаю дзядоў, што бацькоў ратавалi,
I слязiнка блiсне, як маланка, ўваччу.
Прыгадаю краiны гiсторыi хвалi,
Пастаю, памаўчу па-над Свіслаччу.

А калi прыйдзе час мне пайсьцi за бацькамi
I нявестка ў далонях запалiць сьвячу,
Не вязiце мяне на дзялянкi з крыжамi.
Я застацца хачу па-над Свіслаччу !
Краткое описание
Эстрадная философская лирика. На беларускай мове.
История создания
19 мая 2004 г. Соло баритон. Музыки нет. Не исполнялась.