Промо
 Подписаться
Поделиться
Na_maim_Karabli
3:37 91 0 9 лет
Лицензия
Жанры
Прогрессивный рок/Арт-рок
Альбом
СОНЦАВАКОЛ
Студия
REMBRANDT
Текст
На маім караблі парадак, Я карсар, капітан, дзівак. Мне фартуна мая не здрадзіць, Правядзе праз любы бардак. З чым заўгодна Хай лёс нас зводзіць, Маіх сілаў на ўсё стае. Паглядзі , як прыгожа каціць, Тое кола квадратнае. Ах, фартуна мая, гандлярка, Падымай чорны сцяг і грай. На маім карку, на маім карку, На маім карку вы едзеце ў рай. Выканаўца заўсёды збоку, Злева, зправа, не на краі. Ён забіў па загадзе рока, І забіты куток у раі. Толькі я ўсё болей вінны, Бо спрадвеку расклад такі: Застаюцца на мне правіны, Застаюцца на мне грахі. Ах, фартуна мая, гандлярка, Падымай чорны сцяг і грай. На маім карку, на маім карку, На маім карку вы едзеце ў рай. Я жыву са сваёй віною. Ах, фартуна, любоў мая, Што ж, ласкавая, ты са мною, Чым расплочвацца буду я... Ах, фартуна мая, гандлярка, Падымай чорны сцяг і грай. На маім карку, на маім карку, На маім карку вы едзеце ў рай.