- Жанр
- Дэт-метал
- Лицензия
-
- Над треком работали
- Дрыгва
- Альбом
- КОЛА ЧАСУ
- Студия
- BendRec
- Текст
- Цяжкія крокі
Цяжкія крокі па мяккай зямлі,
Паветра цяжкога поўныя грудзі.
Думкі таксама, нібы камяні,
Надзеі апошнія губяць.
Вецер апошні раз лашчыць нам твары,
Птушкі пяюць развітальную песню.
Паказалася сонца з-за хмары,
Каб ўбачыць нашу сустрэчу са смерцю.
Пільныя позіркі ўжо ўбачаць
Войска варожага чорныя сцены.
Іх гострыя дзіды толькі мараць
Узняць над зямлёю нашыя целы.
Але ёсць яшчэ моц і ў нашых руках
Не застарэла бацькоўская зброя.
Ніякага жаху няма ў вачах,
Не аддадзім землі родны бяз бою !
ДрыгвА