RealMusic

Мара

305 / 0 / 12 лет
Зноў пра кветкі пяю,
Пра дубровы,
Пра Айчыну сваю,
Пра любоў ёй.

Я Айчыну пяю,
Быццам маці.
Промні сонца ільюць
Мару ў хаце.

І нідзе не знайсці
Лепей мэты,
Хоць і свет абыдзі,
Хоць паўсвету.

Птушкай шчасця лячу
Па-над ранкам…
Быць Айчыне хачу
Грамадзянкай,
Быць найлепшай хачу
Грамадзянкай!