RealMusic

Vietah

1998
Жанры
Нью-эйдж
Адрес страницы
https://www.realrocks.ru/vietah
Описание
«Ветах» (дыялектная назва Месяца ў трэцяй квадры) створаны ў 1997 годзе Вячаславам Калацэем з прафесійных музыкаў як гурт дударскай музыкі. Адпачатку «Ветах» мае ўласную спеўную дзіцячую групу-спадарожнік і супрацоўнічае са спеўна-харэаграфічным гуртом «Верас» Таццяны Пладуновай. Апошнім часам выхаванцы абодвух гуртоў усё больш актыўна дапамагаюць заснавальнікам «Ветаху» і з’яўляюцца хутчэй іх калегамі, чым вучнямі па фальклорным руху.
Участники
Вячеслав Калацей Продюсер
Сайты
История
Ад стварэння рэпертуар гурта – каляндарныя і працоўныя песні, дударская і смыковая музыка, гульні, абрады і танцы паўночнай, заходняй і цэнтральнай Беларусі. Іх пераймаюць як з фанаграм і відэазапісаў аўтэнтычных вясковых выканаўцаў, так і выязджаючы ў фальклорныя экспедыцыі. Стылістычна вынік творчай дзейнасці гурта – т.зв. «пост-фальклор», другасныя формы каранёвай руральнай культуры, якія існуюць ва ўмовах горада. Гурт рэгулярна выязджае з Мінску, дзе са старэйшымі носьбітамі традыцыі і аднагодкамі-жыхарамі мясцовых вёсак спраўляе каляндарныя абрады. Ім абавязкова адзначаюцца святы «Сонечнага крыжа» (Вялікдзень, Купаллле, Дзяды, Каляды). З 2001 года тры-чатыры разы ў сезон (напярэдадні асноўных фальклорных свят) «Ветах» дае вялікі канцэрт-вечарыну з танцавальнай дударскай музыкай у мінскіх клубах (гэтая з'ява вядома як «Музычная вандроўка па Крывіі без баяна» ). Публіка, што збіраецца на вечарыну, мае магчымасць вывучыць народныя гульні і танцы Беларусі, узяць удзел у выкананні старажытных рытуальных песняў. Для акампанемента ўдзельнікі гурту выкарыстоўваюць: акарыну (керамічны аэрафон), флейту, скрыпку, гуслі (майстры Вадзім Пархімовіч, Алесь Жукоўскі), дуду (майстр Віктар Кульпін), розныя віды ўдарных. Гурт «Ветах» неаднаразова ўдзельнічаў у эфірах радыёклуба «Фальклор» на Радыё-1 Беларусі, выступаў на розных канцэртных пляцоўках Беларусі, Эстоніі, Летувы, Латвіі, Польшчы, Нямеччыны, Бельгіі і Францыі з такімі выканаўцамі, як «Laiksne», «Ліцьвіны», «Госьціца», Наталля Матыліцкая, «Гуда», «Kuokle», «Musica Radicum», «Reketukas», «Manugi», «Dudarzy wielkopolsky». З 2001 па 2006 год «Ветах» актыўна «меціў» беларускай дударскай музыкай і беларускімі спевамі (якія будзе выконваць, пакуль існуе) прастору Еўропы ад Вільні да атлантычнага ўзбярэжжа і выспаў Францыі. Калектыў за гэты час «працягнуўся» па фэстах «Таўкачыкі», «Берагіня», «Belarus mediawave», «Pulku eimu, pulku teku», «Skamba-skamba, kankliai», «Jore», «Uzgavenes». Удзельнікі адзначыліся ў навуковых (адзін з музыкаў абараніў кандыдацкую дысертацыю па традыцыйнай культуры беларуска-летувіскага сумежжа), міграцыйных (адна з салістак імігравала ў ЗША), дэмаграфічных (адна з салістак нарадзіла, адна – народзіць у хуткім часе) працэсах. Штогадова VIETAH імкнецца «здзяйсніць хадж» на беларускую абрадавую Мекку – веткаўскую «Стралу» – паколькі ў вачах яе выканаўцаў заўсёды бачыць тое, чаго збольшага даўно няма ў вачах урбанізаваных homo sapiens ХХІ стагоддзя – спакой і заміранасць з навакольным светам і ўласна з сабою. Без ілюзій адносна сваёй абранасці і месіянства (як і астатнія гараджане, VIETAH вырашае з дапамогай традыцыйнай музыкі праблемы гарадскога чалавека міленіуму), але збольшага з добрым гукам і намаганнямі стацца лепшымі праз дакрананне да традыцыі, калектыў мае спадзяванку крочыць праз час такім чынам далей.
Альбомы
Ветах & Верас. «Тэмпаральнасць» – СD, 1999 Ветах & Талака. «Страла» – СD, 2003 Ветах. «Vietah live on DVD» – DVD, 2006 Ветах & Верас. «In an acid childhood» – СD, 2007
Владелец страницы
Vietah
Обновлено 2011-02-15 00:06:00